Гэта старонка была вычытаная
А не, дык… туды шасьць….
КОСЬЦЯ
Праз мяжу?
КАСТУСЬ
Праз мяжу. — Калі прыцісьне, хоць у пятлю лезь, сілы ня хопіць… тады ужо пацалуемся крыху мацней… а? Костачка /цалуюцца/
КОСЬЦЯ
Глянь, ідзе нехта па дарозе… ой вайсковы, трэба уцякаць… не, нешта дзіўны нейкі — на міліцыянта не падобны… картуз у руцэ. Гэта-ж… ці мне здалося… гэта-ж.. Ну так, ён.
КАСТУСЬ
Хто? а стой… так, і так…
ЗЬЯВА IV-я
РЖЭВУЦКІ
/Шпарка праходзіць міма, абглядае абоіх… спыняецца/ Як тут… як тут панове… таварышы…
КАСТУСЬ
Што пану? Да каго?
РЖЭВУЦКІ
Я ня ведаю… мне патрэбна бачыць тую панну… тую