Гэта старонка не была вычытаная
Блізка каля трыццаці чалавек… па трошку зброю здабываем: весялей робіцца.
КОСТЯ
Няўжо ў адчыненую бойку зьбіраецеся?
КАСТУСЬ
Як прыдзецца, галубанька, і ўсё так: хто з паліцыянтамі паспрачаўся, ударыць ня даўся, хто з войска уцёк — ня хочу кажа, падначальвацца паном-афіцэрам… хто за маніфэстацыі, хто і за права каторае…
КОСТЯ
Кастусёк…
КАСТУСЬ
Што, костачка мая? /цалуюцца/
КОСТЯ
А татка ня верыць, што мы з табой… толькі так цалуемся…
КАСТУСЬ
А нам і так добра… час такі… крыху супакоіцца — толькі нешта ня відаць.
КОСЬЦЯ
Канца-краю няма, як хмарамі зацягнула.
КАСТУСЬ