Перайсці да зместу

Старонка:Над Нёмнам (1926).pdf/213

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

МАРЫНА

Ды грошы ўперад узяла….. Ня добра.

Ну пайду, заставайцеся здаровы…..

МАЦЕЙ

/да дачкі/ Ты дажынай Косьця, я з канём пад’еду… /уваходзіць чуваць дажынкавую песьню……/

“Мяне мамунька чакала,
Варацейкі адчыняла:
А ідзець мая прыгонніца
Прыгонніца-нявольніца,
Ня дзень была, — нядзелячку,
Ня мёд піла, — гарэлачку
Не аддыхала ні гадзінкі, —
“баліць яе серадзінка” —

/Косьця падпявае жне збоку/ —

ЗЬЯВА ІІІ.

КАСТУСЬ

Косьця, Костачка мая, — го. —

КОСЬЦЯ

Кастусь /цалуюцца/ 3 лесу? Усе там? Пахаваліся?

КАСТУСЬ

Хаваемся. Да толькі не спакойна…… сачаць…. У фальфарак дэфэнзыва прыехала.

КОСЬЦЯ

Чула….. Ня першыня…..