Гэта старонка не была вычытаная
ТЭКЛЯ
Во вы якая?
КОСЬЦЯ
Але-ж яна добрая і вясёлая, — ня тое што….
ГAЛEHA
Ня тое, што сава на нашым востраве, ха-ха-ха.
ТЭКЛЯ
Дзе-ж вы вучыліся?
ГАЛЕНА
Скончыла з ёю нашу школу у Міры, а пасьля ў Вільні, два гады вучылася у гімназыі.
ТЭКЛЯ
Вядома у беларускай ха-ха-ха.
ГАЛЕНА
Вядома у беларускай….
КОСЬЦЯ
А бацька ўзяў яе да дому — цяжка яму было аднаму гаспадарыць тут….
ГАЛЕНА
Бацька ня браў мяне, — самой сюды захацелася.
ТЭКЛЯ
О, то вы з асьветай. Па польску будзем размаўляць.
ГАЛЕНА
Я няўмею па польску.