Перайсці да зместу

Старонка:Над Нёмнам (1926).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ГАЛЕНА

Ну, і як ён, цікавы хлапец, ці так сабе, звычайны?

КОСЬЦЯ

Пазнаёмішся, пабачыш.

ГАЛEHA

Ну, тое ня хутка будзе.

КОСЬЦЯ

Можа і хутка. Ён зьбіраецца сюды, да вас.

ГАЛЕНА

Ого, які спрытны…

ТЭКЛЯ

/да Галены/ Вам хіба такія кавалеры трэба,панна Галена.

ГАЛЕНА

Адкуль вы ведаеце, што мне наогул патрэбны кавалеры, дзіўна.

ТЭКЛЯ

Такая пекная дзяўчына. О каб мне такая пекната. — Ну, не сярдуйце, будзем сябраваць, добра?

ГАЛЕНА

Я сябрую тугавата, праўда, Косьця?

КОСЬЦЯ

Нас кончыла вучылішча адзінаццаць дзяўчат, а толькі во да мяне Аленка, здаецца, падыйшла крыху бліжэй.