Перайсці да зместу

Старонка:Над Нёмнам (1926).pdf/167

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ГАЛАСЫ

Пасадзяць.

Падай толькі заяву. Ого — Ведаем панскую праўду. —

АНДРЭЙ

Дзе вашая парцэляцыя зямлі? У Гоцкага многа адабралі? А? Культурная гаспадарка? — То-то-ж і яно. — Во ён, во, абдзелены зямлёй на карысьць сялян, во ён абрэзаны. /у гэты момант на задней сцэне праплывае сілуэт карэты графа Гоцкага. З аховай вайсковай/

УСЕ

/у той бок/ — Улю-лю.

Ату. Ого-го.

— Батрак Гоцкі. — Барту ўзяў.

— Пролетары. — Штаны беражэ. Го-го-го.

АНДРЭЙ

Дык хай жыве злучнасьць усіх працоўных Польшчы. Хай жыве…. /у гэты момант дэпутат хапаецца за званок. Шум. Ён махае рукой, уходзіць ззаду Андрэя поліцыянт/.

ПОЛІЦЫЯНТ

Мітынг зачынёны. Пан заарэштаваны. /Андрэй рвануўся ў бок. Шум, галасы, сьвісткі, з усіх бакоў поліцыянты/.