Гэта старонка не была вычытаная
— Бунт.
— Поліцыя.
АНДРЭЙ
Ага. Ужо паліцыю нехта крыкнуў, мусіць з партыі…..
ДЭПУТАТ
Мы як і ўвесь ІІ інтэрнацыонал — супроць крывавай рэвалюцыі, мы супроць руйнаваньня Польшчы..… мы супроць усяго, што перажыла Расія……
АНДРЭЙ
Крыві спужаліся? Добра. Там было многа крыві, бо было досьць белых генералаў.
ГАЛАСЫ
Правільна. Наш. —
— Ого. — Хай гавора, маўчаць.
АНДРЭЙ
Калі мы аб’яднаем волю рабочых і сялян, то і крыві будзе мала….. Ну?
ДЭПУТАТ
Дэмагогія.
ГАЛАСЫ
Праўда.
АНДРЭЙ
Дзе вашая нацыональна-культурная аўтаномія? Дзе беларускія школы? Многа? А лёгка дабіцца?