Перайсці да зместу

Старонка:Над Нёмнам (1926).pdf/163

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АНДРЭЙ

Хай камуністых, пане дэпутат, але за каго яны? За рабочых супроць фабрыкантаў, за сялян, супроць абшарнікаў. Гэта раз. Вас у сойме 40 ці болей, тых толькі два….. з вас ёсьць міністры, з тых толькі арэштанты покі што…..

ДЭПУТАТ

Улада ня нашая, народовы дэмократ. — Эндэцыя.

АНДРЭЙ

Вы з народовымі дэмократамі вашымі ваюеце толькі ў сойме — давайце паваюем тут. Давайце рабіць, калі вы толькі здольны на тое — рэвалюцыю супроць паноў, абшарнікаў, банкіраў, фабрыкантаў…… Ну? — дзе вашая барацьба за соцыялізм, за працоўных? —

ДЭПУТАТ

Я….. мы……

ГАЛАСЫ

Ого.го.

Давай.

Мільч.

— Правільна. Давай рабіць рэвалюцыю. Якое жыцьцё тут.

Анархісты.