Перайсці да зместу

Старонка:Над Нёмнам (1926).pdf/161

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АНДРЭЙ

Але касьцёл наўрад ці дасьць зямлі….. ён толькі благаслаўляе, калі кладуць на тры аршыны…. /сьмех/ Лганьнё і тое, нібы бальшавікі зьнімаюць абразы….. з хат….. Аб чым спрачацца? — Спытайце ў тых хто быў там, за кардонам — тут мусіць ёсьць такія……

ГАЛАСЫ

Ёсьць.
Хто.

Ціху.
Далей.

АНДРЭЙ

Але з гэтай паненкай спрачацца ці варта? Пакінем яе. Наш дэпутат…. Хоць ён і ня зусім наш.

ДЭПУТАТ

Проша таварыш. — Я ест дэпутат……

АНДРЭЙ

Пшэпрашам, таварыш. Лічыць сваю партыю праўдзіва соцыялістычнай. Хай будзе так не спрачаемся. Але ў чым рэч? — Дзе гэтыя соцыялістыя, калі садзяць у турму іншых соцыялістых?

ДЭПУТАТ

Камуністых, хоча сказаць прамоўца? —