Гэта старонка не была вычытаная
/Пачынае гаварыць. Спачатку спакойна. Затым усё болей надхненна. У часе яго прамовы збоку падыходзіць група вайсковых. Сярод іх Шэцкі, Ржэвуцкі, Брыль і некалькі жаўнераў/
АНДРЭЙ
Браточкі. Я хацеў спачатку зьвярнуцца да вас з звычайным для нас словам….. таварышы…… але як з гэтага пачаў пан дэпутат П-П-С, то я кажу — браточкі. /сьмех/
ГАЛАСЫ
Добра. 3 тым не таварыш.
Мы чулі тут зараз і заклікі да давер’я П-П-С і заклікі да аб’яднаньня вакол касьцёлу…… Другі, у касьцёлі аб’яднаюцца тыя, хто прыязджае маліцца /сьмех/ Мы не забараняем нікому маліцца, не забараняюць рабіць гэта і бальшавікі там, на ўсходзе……
ГАЛАСЫ
Праўда. Праўда. —
Няпраўда.
Сам бальшавік.
Дай гаварыць.
— Гэта наш. —