Гэта старонка не была вычытаная
ГАЛАСЫ МОЛАДЗІ
Ого, куды гне. Маліцца захацелася. Грэшная мусіць. —
МАЦЕЙ
Хай гавора.
ТЭКЛЯ
Трэба моцна трымацца польскасьці, трэба бараніць нашую дзяржаву, але ня так, як бароняць яе нашыя П.П.С., о, не. —
ДЭПУТАТ
Проша. Я не дам слова. Панна ест…. якой партыі панна?
ГАЛАСЫ
Дай дагаварыць. — Мусіць П.П.С.. —
Свабода слова
ТЭКЛЯ
Хто я ест — вшыстко едно для пана дэпутата. Я кажу мы палякі ўсе што тут сабраліся……
ГАЛАСЫ
Лжэ. Далоў. —
ТЭКЛЯ
І калі вы ня хочыце каб прыйшлі бальшавікі, каб пазьдзіралі са сцен вашых хат нашыя дарагія абразы….. Трымайцеся касьцёлу. І лічыце сябе палякамі.