Перайсці да зместу

Старонка:Над Нёмнам (1926).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэта Тэкля, дачка нашага новага суседа, што з Польшчы /вітаюцца/.

ТЭКЛЯ

Дзіўна вы гаворыце, Косьця, — з Польшчы. Нібы тут ня Польшча.

ГАЛЕНА

Тут… Улада польская, вядома, а толькі….

ТЭКЛЯ

Панна…..

КОСЬЦЯ

Галена, альбо Аленка, як мы яе завем….

ТЭКЛЯ

Я прыехала з пад Плоцку, — так. Але-ж тут я бачу тую-ж Польшчу, тыя-ж касьцёлы, тых-жа паліцыянтаў, тое-ж войска….

ГАЛЕНА

Так? І тыя-ж звычаі, тую-ж мову, панна Тэкля.

ТЭКЛЯ

Ну, ензык то тут праўда, папсаваны, я не вем, цяжка размаўляць з сялянамі, з хлопэм…. Але-ж так не павінна быць…. Трэба вучыць дзяцей. Вучыцелька ест, здаецца? —

ГАЛЕНА

Вучыцельку прыслалі, нейкую дэвотку, а нашага маладога настаўніка выслалі аж пад Кракаў….