Перайсці да зместу

Старонка:Над Нёмнам (1926).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДЗЕЯ І.Астравок на Нёмне.

З боку лясьнікова хата. Садок. Кусты. Відаць кавалак рэчкі. Час пасьля абеду. Пры адчыненьні заслоны каля рэчкі клапоціцца ля чоўна Стась, з хаты чуваць песьню.

Зьява I.

Галена пяе:

Каб я крыльлі лёгкай птушкі
Салавейкі мела
Ў гай вясёлы, гай зялёны
Я-б не паляцела….

Я-бы з песняй паляцела
У горад той далёкі
Дзе ёсьць дом, пануры сумны
Цёмны і высокі….

На вакне закратаваным
З песьняй-бы я села
І астрожнікам няшчасным
Сваб песьню-б сьпела…..

/Выходзіць з хаты. Да Стася/:

Стась, а Стась. Ты-ж, братачка, глядзі на той бок, каб не прамінуць каго. Ага. Тварам, тварам на той бок, вось так. Слаўны ты хлапчына, лепш за іншага языкастага. /Стась сьмяецца/. Так, так. Зразумеў, — не? — Ну, і добра. Хутка татка павінен варачацца, татка…. зразумеў цяпер? — Ну і добра. /Адыходзячы ў кусты, нібы да Стаська/: А цяпер я — у ваду. Ты-ж, Стасечка, не вяр-