Перайсці да зместу

Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/163

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Рахункі і грошы яго хвалююць да таго, што ён хапаецца рукамі за галаву, бегае па пакоі і рычыць без слоў. За дашчанай сценкай румзае Лейба Кантаровіч. Гарэлік бяжыць да яго на паратунак.

— Рэб Лейб! Мае спульнікі круцялі. Я ад іх гэтага не спадзяваўся.

Лейба Кантаровіч углыблёны ў кнігу. Ён неахвотна адрываецца ад друкаваных густых літараў і незямнымі вачыма пазірае на Гарэліка. Яго голас ціхі і лагодны:

— Што ты хочаш, сын мой?

— Яны круцялі, ваш сын і Сакалоўскі. Рассудзіце нас па-божаму, рэб Лейб.

Стары кніжнік нюхае тытун, чыхае і кажа меланхалічна-спеўным голасам:

— Звычайная справа, сын мой. Калі такія мудрацы, як тварцы Талмуда Шамай і Гілаль вечна між сабою спрачаліся, дык не дзіва, што гандлёвыя людзі перагіркваюцца. Звычайная справа, сын мой. Вы як-небудзь самі, я ў гэта не ўмешваюся.

І зноў насоўвае акуляры на нос і пачынае румзаць. Ён ужо далёка ад спраў зямлі… Ён гутарыць з богам.

На Гарэліка нападае роспач. Ён вяртаецца да сваіх супольнікаў і пачынае спакойным голасам:

— Жартачкі, пяць тысяч рублёў! Аддайце мне назад мае грошы, і я не буду глядзець вашых рахункаў. Заробкі мне не патрэбны.

Сакалоўскі жмурыць вочы і хваліць Гарэліка.

— Вось цяпер бачу, што Гарэлік не ёлап. Цяпер,