Перайсці да зместу

Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/158

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жалі апошнія торбы прыходзіцца прадаваць, каб пану за зямлю выплачваць. Абодва мае сыны — самая сіла — на вайне.

— У часе вайны можна не плаціць даўгоў. Закон такі ёсць.

— Пан мае свой закон — плаці, хоць душа з цябе вон! Паляруш яго знае, чаму гэта ўся зямля пану належыць? Ці ён сам стварыў яе, ці якое тут ліха? Ён толькі гнаіў яе нашымі трупамі. Плаці яму цяпер! Каб яму вантробы павырывалі, як мы вось кішкі рвем! Каб ім гэткае жыццё, як нашае. Эх ты, упрог бы так у саху трох панскіх дачок, ды пугай смаліў-бы па іх. Павазіце вы і нас хоць разок за тое, што мы, бацькі і дзяды нашы ўвесь час вас вазілі і возім.

— Кінь ты, Язэп, — зноў не стрымліваецца адна з тройкі, — усё гэта ад бога.

— Ад бога! Ад бога! Гыш ты яе, божую кабылку! Як пападзя ўсёроўна! Ад бога! — перадражнівае сваю жонку Язэп. — Гэта ад нашай мужыцкай дурноты. Няхай яна прападзе разам з гэстым богам!

— Не шануеш бога! — усхопліваецца з крыкам жонка Язэпа. — Вось і жыццё такое маеш!

— Не шаную?

Ад злосці Язэп аж падскаквае ды крычыць з усіх сіл:

— Заткніцеся з вашым богам, калі думаеце, што ён вас запрог у саху! Вось яму! Вось яму! Што ён мне зробіць? — і выведзены з цярплівасці