— Грыбы збіраем. Дзе ты жывеш?
— У Каганцах, у роднай сястры, Чаму ў мястэчку ні разу не быў Тарас?
— Не маю там чаго рабіць, і не мог-жа я ведаць, што ты там Каганецкую рэспубліку будуеш. А я жыву на Піліпаўскіх хутарах ужо трэці тыдзень. Смаргоні, знаеш, ужо няма. Я родам тутэйшы, вось і жыву ў брата.
— Буду да цябе прыходзіць. У Каганцы не прашу, бо вельмі асцерагаюся свайго швагрука Шымана Кантаровіча. Гэта такі тып, што лепш з ім не сустракацца. Гандляр і сволач.
— Я да такога не паехаў-бы, каб нават быў маім родным бацькам. Не буду перахвальваць майго брата, але ён бядняк, і з ім можна ладзіць. Спачатку ён не згаджаўся са мною толькі ў адным пункце — апрачдваў цара. Ён гаварыў, што каб цар-бацюшка ведаў як пакутуе народ, дык, памог-бы і зямлёй і грашмі і ўсім. Ледзь растлумачыў яму, што такое цар.
— А мой Шыман Кантаровіч зусім не такая наіўная птушка. Ён добра разумее цара. Сам-бы, кажа, бунтароў расстрэльваў, каб быў царом.
— Што-ж ты думаеш? З такога Шымана вышаў-бы царок Саламон можа не горшы за Мікалая, а напэўна разумнейшы.
Абодва ўяўляюць сабе Шымана царом. Смяюцца.
— Дык ідзем, Шагал, ка мне! Будзем спаць на сене. Там аб усім пагаворым.
Тарас у шэрай жакетцы з чорнымі латкамі на