Старонка:Міхалка (1911).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АДЭЛЯ. /За сцэнаю/. А ўжо іду, татачка, іду.

ЯЗЭП. /Адзін/. Прычэкаў. 3 гэнымі паненкамі раданькі сабе не дам. Адну дачку маю, а столькі хлапотаў, што лепш меці капу сыноў. Пакулъ ня трэба было замуж, то ішчэ сяк так было. А цяпер прышла пара аддаваць, і восъ, дзякуючы ласцы Боскай, аддаю яе замуж ужо двадцать гадоў! Усё неяк так выходзіць: ці той малец ей па сэрцу ня будзець, ці ён яе не упадабаець. Ужо думаў, што мае дзецятка Адэлічка і састарыцца у дзеўках, ажно паткруціўся дзяцюк і не былі які… Каб хаця упадабала яго мая Адэлічка!..


ЗЬЯВА II.

ЯЗЭП и АДЭЛЯ.

АДЭЛЯ. /Прыбегаецъ с палівачкаю у руках, у саломенным капелюшы/. Прышла, татачка, да вас! Што вам трэба?

ЯЗЭП. Сядай, Адэлічка! Ці згадаеш, галубочка, аб чым буду с табой гаварыцъ?

АДЭЛЯ. Не згадаю, татанька.

ЯЗЭП. Неўжож не згадаеш?

АДЭЛЯ. Далібог не!

ЯЗЭП. Праўда, тож я табе нічога і не казаў. Як бы гэта табе вытлумачыць… Бож яно паненцы трудна