Старонка:Мікалай Шкялёнак.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

9 адносна Беларусі — такая была галоўная думка выступленьня Міколы Шкялёнка на Кангрэсе.

Праз некалкі дзён пасьля Кангрэсу беларускі палітык пакідае Менск і вяртаецца ў Бэрлін. Ён па-ранейшаму ўваходзіць у палітычнае кіраўніцтва БЦР, ажыцьцяўляе сувязі з прадстаўнікамі Беларускай Незалежніцкай Партыі, найперш з маладым Усеваладам Родзькам і яго сябрамі.

У Бэрліне Мікола Шкялёнак плянуе перайсьці на бок англя-амэрыканскіх войск, але перадумаўшы, вясною 1945 году, ён зь невялікаю групаю перабіраецца на тэрыторыю Польшчы, каб адтуль пасьля вярнуцца ў Беларусь. Але плянам яго збыцца, на вялікі жаль, не ўдалося. Па ўказцы аднаго з правакатараў Міколу Шкялёнка высачылі органы НКВД і арыштавалі. Пасьля арышту яго прывезьлі ў Менск, дзе ў 1946 годзе прыгаварылі да вышэйшай меры пакараньня…

Гэта няпоўны жыцьцяпіс славутага беларускага гісторыка ды палітыка Міколы Шкялёнка. Многія факты з яго біяграфіі і творы знаходзяцца яшчэ за «сям’ю пячацямі». Тым не менш, сабраная па крупінцы першая згадка пра яго і вязанка лепшых гістарычных артыкулаў і выступленьняў, няхай будзе данінай светлай памяці гэтаму чалавеку, якога ніхто і ніколі не зможа выкрасьліць зь гісторыі нашай Бацькаўшчыны, якую ён адкрываў дзеля сваіх нашчадкаў, ды за волю якой змагаўся і аддаў сваё жыцьцё.

Сяргей Чыгрын