Старонка:Мікалай Шкялёнак.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

8 былі вельмі насьцярожаныя і пастраляць змоўцаў ім нічога ня значыла. Дзеля гэтага мы пачалі весьці абмеркаванне нашых планаў толькі ў прыватных памяшканьнях»[1].

Другі Ўсебеларускі Кангрэс адбыўся ў Менску 27 чэрвеня 1944 году. З асноўным дакладам, які называўся «Аб прызнаньні за няважныя пастановы ўраду СССР і былой Польшчы, якія датычацца Беларусі, яе тэрыторыі і народу» выступіў Мікола Шкялёнак. Ён, у прыватнасьці, сказаў, што ўсе пастановы й трактаты ўрадаў СССР і былой Польскай дзяржавы адносна Беларусі й ейнага народу рабіліся бяз удзелу прадстаўнікоў беларускага народу й былі накіданыя Беларусі гвалтам чужынцаў. Беларускі народ ніколі не ўважаў іх за акты права, але за акты чужацкага паняволеньня. У сучаснасьці вайна зьмяла з Беларусі ранейшыя польскія і бальшавіцкія дзяржаўныя парадкі і дала магчымасьць стварэньня новага ладу, пры якім беларускі народ хоча быць суб’ектам права. Аднак як урад СССР, так і польскі эміграцыйны ўрад у Лёндане імкнуцца зьвярнуць сваё ранейшае панаваньне на Беларусі, паклікаючыся на свае ранейшыя дагаворы. Таму Другі Ўсебеларускі Кангрэс павінен на ўвесь сьвет заявіць аб сапраўдных жаданьнях і волі беларускага народу.

Крыніцамі расейска-польскіх прэтэнзіяў да Беларусі ёсьць звычайнае захопніцтва і гвалты. А вынікам іхняга панаваньня на Беларусі зьяўляюцца нязьлічоныя шкоды для беларускага народу ў палітычнай, культурнай і гаспадарчай галінах. Разгром Беларускай Народнай Рэспублікі, падзел Беларусі паміж Савецкай Расеяй і Польшчай трактатам у Рызе 1921 годзе былі актамі супольнага гвалту расейскіх пралетараў й польскіх паноў. Такім самым гвалтам была акупацыя Заходняй Беларусі савецкімі арміямі ў 1939 годзе. Цынічнае санкцыянаваньне гэтага гвалту праз галасаваньне бязвольнага Народнага Сабраньня ў Беластоку ня можа зьмяніць сутнасьці насільля. Мы адкідаем назаўсёды усе ланцугі чужацкай няволі і адмаўляем ім у праве дзеіць ад імя беларускага народу…[2] Скасаваньне савецкіх і польскіх трактатаў

  1. «Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі», укладальнік Лявон Юрэвіч. Нью-Ёрк 1999, с. 250—251.
  2. Я. Найдзюк, І. Касак. Беларусь учора і сяньня. Менск 1993, с. 327.