Старонка:Мікалай Шкялёнак.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

7 матэрыялаў я мела ў сябе, а пераклады можна было заўсёды зрабіць зь нямецкіх газэтаў, якія таксама былі ў хаце. Шкялёнак, вылаяўшыся па адрасам некаторых нашых мужчынаў з рэдакцыі, прызнаў мне рацыю, і, павячэраўшы, мы селі за працу. Працавалі мы да трэцяй гадзіны ночы, але газэту зрабілі.

Назаўтра ўвесь матар’ял быў перабіты на машынцы, і сын мой, які таксама працаваў у нашай рэдакцыі, завёз яго ў друкарню на Камароўку. У сераду газэта выйшла, як заўсёды. Трэці паверх нашае рэдакцыі быў замкнёны. Працавала толькі адміністрацыя і экспедыцыя ўнізе. Я й Шкялёнак перанесьліся ў Камісарыят, дзе было бясьпечна й можна было спакойна працаваць. І так неяк само склалася ад гэтага часу, што рэдактарам газэты стаўся Шкялёнак, а „падрэдактарам“ — я».

Але Мікола Шкялёнак больш за ўсё быў заняты не рэдагаваньнем «Беларускай газэты», а палітычнымі справамі. У створанай у Менску Беларускай Цэнтральнай Рады (БЦР), ён займеў пасаду першага віцэ-прэзыдэнта. «Як толькі была аформлена БЦР, — успамінае Яўхім Кіпель у сваёй кнізе „Эпізоды“ (Нью-Ёрк, 1998), — прыкладна ў студзені 1944 году, я памятаю, гутарыў са Шкялёнкам:

— Мікола, што ж будзем рабіць далей? Рада назначаная, але нашае становішча невыразнае, трэба нешта рыхтаваць далей.

На гэта Шкялёнак адказаў прыблізна так:

— Трэба склікаць Народны Сход, трэба выстаўляць прынцып незалежнасьці.

Праз пару тыдняў мы зноў сабраліся, гэтым разам да нас далучыліся Ю. Сабалеўскі ды Ф. Кушаль. Сабалеўскі сказаў, што і Астроўскі думае пра сход, а Кушаль проста гаварыў: мы павінны мець зусім незалежнае ад немцаў камандаваньне, бо яны стрымліваюць нашу працу. Прыблізна да канца студзеня 1944 году ідэя Другога Ўсебеларускага Кангрэсу (менавіта так мы вырашылі назваць сход), абнародаваньня БЦР у вузкім коле беларускіх актывістаў Менску была сфармуляваная. Праўда, Астроўскі мне й Шкялёнку неяк зазначыў: трэба быць асьцярожнымі, бо немцам на нас паступілі даносы, што мы ў змове. Ясна, гэта былі правакацыі, але ў тым часе немцы, церпячы паразы на фронце,