Старонка:Мікалай Шкялёнак.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

5 полацкі, літоўска-беларускі, польскі й расейскі, ня лічучы апошняга 20-годзьдзя. Гр. Шкялёнак паддае крытыцы гэты падзел і, выходзячы з пагляду, што падставай для падзелу на пэрыёды павінны быць ня вонкавыя „пераломныя“ моманты ў палітычнай сувязі ці прыналежнасьці да таго ці іншага гаспадарства, а глыбейшыя перамены ў суцэльнасьці палітычнага, соцыяльнага й культурнага жыцьця народу, прапануе падзяліць гісторыю Беларусі на наступныя тры пэрыёды: 1) Пэрыёд асобных гаспадарстваў ад IX да паловы XIII ст., 2) Пэрыёд суцэльнае гаспадарсьцьвеннасьці ад паловы XIII да канца XVI ст. і да апошняга часу. З гэтых, першыя два пэрыёды абыймаюць Беларусь незалежную, з тэй розьніцай, што ў першым пэрыёдзе незалежнасьць беларускага народу існавала пры нястачы суцэльнага гаспадарства.

Такая трактоўка пытання зьяўляецца новай і арыгінальнай у беларускай гістарычнай навуцы, і работа гр. Шкялёнка павінна легчы ў выснову далейшых студыяў нашых гісторыкаў…».

Апрача культурна-асветніцкай дзейнасці, Мікола Шкялёнак актыўна займаўся і палітыкай. Дзесьці ў 30-ых гадах ён служыць у Польскім Войску. Праўда, пра гэта нідзе не згадваецца, хіба што ва ўспамінах Юліяны Вітан-Дубейкаўскай: «У нашай хаце на Падгорнай (маецца на ўвазе ў Вільні — С.Ч.) знайшлі прыпынак і мая сям’я (братавая з дачкой і ўнучкай), і добрыя прыяцелі. Мілым госьцем быў прафесар Вацлаў Іваноўскі, як і праўнік Мікола Шкялёнак, які вярнуўся з польскага войска ў Вільню, але ня мог жыць у сваёй жонкі, бо там яго ўжо шукалі, гэтак ён хаваўся ў нас. Ягоная жонка, зь якой я была ў вялікай прыязьні, яго наведвала. Потым ён уцёк у Нямеччыну»[1].

Але перш чым уцячы ў Нямеччыну, Мікола Шкялёнак у 1936 годзе далучаецца ў Вільні да ксяндза Вінцэся Гандлеўскага й становіцца адным з заснавальнікаў групы „Беларускі Нацыянальны Фронт“. Ён уваходзіць у штат рэдакцыі „Беларускі фронт“ (з мая 1936 г. газэта выходзіла адзін раз у месяц, а з 1939 года — два разы ў месяц).

  1. Ю. Вітан-Дубейкаўская, Мае ўспаміны, Вільня, 1994. с. 19.