Старонка:Мікалай Шкялёнак.pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

1) Каб дабрацца да прычын узаемадзеяньня розных прывычак у грамадзянстве, трэба адкінуць абстракцыйную форму, якую гэтыя прывычкі прыймаюць у мове дакумэнтаў (догмат, закон, установа), а дабрацца да рэальных, канкрэтных цэнтраў, якімі заўсёды ёсьць думаючыя і дзеючыя людзі. Толькі ў іх лучацца розныя дзейнасьці, азначаныя абстракцыйнымі паняцьцямі. Узаемадзеяньне гэтых родаў тлумачыцца або нейкай, пануючай прыкметай чалавечае натуры, або сытуацыяй людзей, каторая адбіваецца на праявах іхняе дзейнасьці. Узаемная залежнасьць ня можа быць аднолькавай між рознымі родамі дзейнасьці, яна будзе вялікшай там, дзе адзінка знаходзіцца ў цеснай сувязі з масай (эканамічнае, палітычнае, сацыяльнае жыцьцё) і слабейшай у галінах умысловае дзейнасьці, дзе асабістая ініцыятыва праяўляецца свабадней (мастацтва, навукі).

2) Каб дабрацца да прычын эволюцыі, трэба так-жа зьвярнуцца да адзіных істотаў, каторыя могуць пасьлядоўна разьвівацца, паіменна да людзей. Прычынай усякае эволюцыі ёсьць перамена або ў матарыяльных абставінах існаваньня або прызвычаеньнях людзей. Адносна апошняй трэба зацеміць, што абсэрвацыя паказвае нам дваякія перамены: або людзі, якія астаюцца тыя самыя, але зьмяняюць свае прывычкі, або людзі, якія трымаліся старых звычаяў, сходзяць са сцэны і замяняюцца іншымі, каторыя ўжо ня трымаюцца звычаяў сваіх папярэднікаў. Гэткая зьмена пакаленьняў выдаецца ў начныя часы найбольш істотнай прычынай эволюцыі. Існуе тэндэнцыя думаць, што тое самае было і ў мінуўшчыне: эволюцыя адбывалася тым вальней, чым больш маладыя акаленьні трымаліся звычаяў сваіх продкаў[1].

Напасьледак трэба зацеміць, што на гістарычныя здарэньні ўплываюць бязумоўна расавыя розьніцы між народамі, але гісторыя не дае магчымасьці дасьледаваць гэтых уплываў.

Гэткім парадкам мы азначылі круг зацікаўленьня беларускага гісторыка пры досьледах над гісторыяй собскага народу і пазнаёміліся з сутнасьцю першай ерашкоды агульнага характару — сучасным станам гістарычнае мэтодолёгіі. Але беларускі гісторык

  1. Ланглуа и Сеньобосъ. Введеніе въ ізученіе йсторіі. Перевод Серебряковой, С. П. Б. 1899 г.