Старонка:Мікалай Шкялёнак.pdf/115

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— думаючых і дзеючых індывідуумаў. А калі і карыстацца абстракцыйнымі назовамі, дык трэба асьцерагацца ўсякае мэтафоры, якая прыпісвала-б ім дзеяньні жывых істотаў.

Побач з гэтымі мэтафізычнымі і мэтафорычнымі тлумачэньнямі гістарычных працаў былі спробы пры дасьледваньні прычын тасаваць клясычны мэтад прыродных навук — параўнаньне раўналежных радоў наступаючых па сабе фактаў дзеля выясьненьня, каторыя зь іх спатыкаюцца заўсёды разам. Аднак, існаваньне двух фактаў у некалькі радох не даказвае яшчэ, што адзін зь іх ёсьць прычынай другога, бо абодвы могуць быць рэзультатам нейкай іншай прычыны. Напасьледак трэба зацеміць, што даволі паважнае значэньне ў тлумачэньні гістарычных фактаў здабыў сабе эканамічны мэтад, каторы прымушае шукаць прычын перажытых дадзеным грамадзянствам падзеяў у яго эканамічнй структуры. Ужо само павярхоўне пералічэньне спсабаў, якімі гісторыкі стараліся і стараюцца, тлумачыць гістарычныя факты, паказваюць на іхнюю разнаякасьць, з гэтым самым і на іхнюю недасканальнасьць. Мэтодолёгічнае дасьледваньне прычын якогась факту патрабуе аналізы варункаў, у якіх ён адбыўся, да чаго патрэбна добрая знаёмасьць гэтых варункаў. А падобнае знаёмасьці ў гісторыі якраз і нямашака, дзеля чаго прыходзіцца адмовіцца ад выясьненьня прычын з помаччу простага мэтоду, як гэта адбываецца ў іншых навуках. Аб прычынах фактаў гісторыкі даведваюцца або ад аўтараў дакумэнтаў, наглядаўшых факты, або па аналёгіі з прычынамі, дзеючымі ў сучаснасьці і нагляданымі кожным з нас. Аўтары дакумэнтаў пераказалі прычыны толькі паасобных нагляданых імі фактаў. Не маглі яны перадаць прычын агульных перамен агульных фактаў. Каб дасьледваць прычыны агульных фактаў гісторык можа карыстацца толькі аналёгіяй між сучаснасьцю і мінуўшчынай, пры помачы беспасрэднага нагляданьня перамен у сучасных грамадзянствах.

Метад гэткага дасьледваньня, прапагаваны ў Францыі праф. Ланглуа і Сэньёбосам, хоць яшчэ ня зусім скрысталізаваўся, але ў васновах сваіх выдаецца найбольш правільным. Галоўныя яго асновы паводле гэтых вучоных зьмяшчаюцца ў наступным: