Старонка:Мікалай Шкялёнак.pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

люцыямі і адпаведна да гэтага дабіраліся гістарычныя факты. Сама гісторыя разумелася, як літаратурнае апавяданьне аб менаваных здарэньнях, з тэндэнцыяй да навучаньня сучасьнікаў. Гэткі стан гісторыі ёсьць характэрны для клясычнае Грэцыі, Рыму, сярэднявечча, гуманізму аж да пары францускага рацыяналізму з канца XVIII ст. філёзафы-рацыяналісты не займаліся гісторыяй, як такой, а бачылі ў ёй толькі адзін з сродкаў да пазнаньня жыцьця чалавецтва, галоўнага яго сэнсу і кірунку. 3 гэтай мэтай яны сыстэматызавалі адпаведна і гістарычны матарыял, адкідаючы тую яго частку, якую лічылі нехарактэрнай, чым абясцэньвалі масу гістарычных фактаў. 3 другога аднак боку гэткі пагляд на гісторыю прымушаў рацыяналістаў пашырыць яе рамы ў кірунках дагэтуль ігнараваных. Яны заінтэрасаваліся ня толькі фактамі палітычнага і ваеннага характару, але і эвалюцыяй навук, мастацтва, звычаяў і г. д. Запраўдным зьместам гісторыі падаўнейшаму былі палітычныя і ваенныя падзеі, але ўсё часьцей да апавяданьняў аб іх дадаваліся агляды «поступаў чалавечага духу». Дасьледваючы агульны сэнс жыцьця чалавецтва, рацыяналісты ня шукалі яго ў самой гісторыі, а толькі ў сваіх філёзофічных канцэпцыях. Гэты знойдзены «сэнс» яны ўносілі ў гісторыю і адпаведна да яго сыстэматызавалі гістарычны матарыял. На гэтай аснове працы іхнія ёсьць тэндэнцыйнымі, але сам факт увядзеньня сыстэмэтызацыі гістарычнага матарыялу і пашырэньне межаў заінтэрасаваньня гісторыі ёсьць вялікай заслугай філёзафаў-рацыяналістаў.

Раз выйшаўшы з традыцыйнага кругу зацікаўленьня, гісторыя ўжо не затрымоўваецца ў пашырэньні яго межаў і абхоплівае найшырэй праявы жыцьця народу. Сяньня ад нацыянальнае гісторыі вымагаецца вывучэньня ня толькі войнаў і палітычных падзеяў, але і матарыяльных умоваў жыцьця народу, яго культуры, эканамічнага быту, грамадзкіх і гаспадарственных устаноў. Пашырэньне ў гэтых кірунках гістарычных досьледаў дасьць у рэзультаце больш менш поўны абраз перажытага народам. Само праз сябе разумеецца, што посьпех гістарычных досьледаў абмяжаваны колькасьцю і якасьцю дайшоўшага да нас матарыялу. Найлепшыя пляны астануцца толькі плянамі, калі няма матарыялу.