Старонка:Мікалай Шкялёнак.pdf/111

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

111 Прадмет беларускае гісторыі

Што мае быць прадметам гісторыі Беларусі? У прынцыпе адказ на гэта пытаньне ёсьць просты: беларуская гісторыя павінна даць абраз мінуўшчыны беларускага народу і з гэтай мэтай заняцца сыстэматычным вывучэньнем гістарычных фактаў, павязаць іх ніткай прагматизму, а напасьледак даць сынтэтычны агляд гістарычных падзеяў. Практычнае апрацаваньне гэтых задачаў напатыкае, аднак, на перашкоды падвойнага характару, якія прымушаюць беларускага гісторыка, прынамся сучаснага, ісьці ў кірунку агранічэньня менаваных заданьняў. Першая перашкода дыктуецца агульным станам гістарычнае навукі, ясьней — гістарычнае мэтодолёгіі, другая залежыць ад варункаў спэцыфічна беларускіх: стану жаролаў беларускае гісторыі, дасюлешняе беларускае гісторыёграфіі. Сутнасьць першае прычыны зьмяшчаецца ў тым, што гістарычная мэтодолёгія яшчэ не дайшла да тае дасканаласьці, якая-б дазваляла гісторыку безаглядна ёй карыстацца. Нясучы сьвятло ў цёмныя закуткі мінуўшчыны, гісторык павінен пільна зважаць, ці ён ідзе тым шляхам, які найлепш дазваляе ўбачыць гэтыя куткі, а значыцца павінен усьцяж аглядацца на тасаваны ім мэтад.

Значэньне апошняга выявіцца ўжо пры пляновай сэгрэгацыі гістарычнага матарыялу, ад якой залежыць паўніна малюнку мінуўшчыны, а яшчэ ў большай ступені пры шуканьні залежнасьці між здарэньнямі, інакш пры іх тлумачэньні. Дасьледчык, нават нацыянальнай гісторыі, мае перад сабой вялікае мноства гістарычных фактаў, важных і няважных, якія трэба разьбіць на групы і выбраць найбольш характэрныя для намаляваньня абразу перажытых народам падзеяў. Але гэта групаваньне павінна адбывацца паводле пляну, абыймаючага тыя кірункі жыцьця народу, якія ў сваёй суцэльнасьці далі-б найбольш дасканальны і праўдзівы малюнак мінуўшчыны. Якія-ж гэта маюць быць кірункі? На працягу шэрагу стагодзьдзяў зацікаўленьне гісторыкаў абмяжоўвалася толькі палітычнымі падзеямі, войнамі, рэва-