Старонка:Мэморыя прадстаўнікоў Беларусі на ІІІ-яй Канфэрэнцыі народаў.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сох і балотах.

Каля году ужо, як арміі расійскія і нямецкія бьюцца на зямлі Беларусі (і Украіны) і лод гэтай старонкі мусіць цярпець усе жахі вайны, будучы выстаўлены на паўнейшае руйнаваньне іх быту эканамічнага і спыненьне культуры.

Цяпер, дзякуючы III-й Кайфэрэнцыі Народнасьцяў, мы маем магчымасьць першы раз з 120 гадоў заявіць цывілізованаму сьвету аб поўным браку ў нас правоў, ад каторага мы цярпелі ў Дзяржаві Расійскай. Мы просім у цывілізованых народаў спагады нам і падтрыманьня, каб змусіць шанаваць нашы нацыанальныя і культурныя правы.

Мы можэмо мець дарэшці надзею, што, які-б сабе ня быў канец вайны, народы эўрапейскія памогуць нам запэўніць Беларусі усе палітычныя і культурныя правы, якія дадуць нашаму народу магчымасьць вольна развіваць свае інтэдлектуальныя, маральныя і эканамічныя сілы і што гэтыя правы дазволяць нам быць гаспадарамі на нашай ўласнай зямельцы.

Прэдстаўнікі Беларусі.


Падаў і на беларускую мову пераклаў
Бр. Эпімах—Шыпілло.