Перайсці да зместу

Старонка:Межы (1929).pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ХМАРЫ ПА НЕБЕ…

Хмары па небе плывуць, ня ўнімаюцца,
Думкі аб долі мае вырываюцца…
Хмары так хочуць шырокага вольнага
Ў небе прастору, бясконца раздольнага, —
Хочацца шыбка па небе лятаць…

Думкі-ж да шчасьця мае парываюцца,
Ў шыры бязьмернай яны расьцілаюцца;
Хочуць абняцца з шчасьлівай хвілінаю;
Хочуць расстацца з нядоляй зьвягліваю, —
Долі і шчасьця даволі прыждаць!

1913 г.