ІДУ МЯЖОИ
Іду мяжой між ніў багатых, Адзетых вэлюмам красы, А дзесь пяюць жанцы-дзяўчаты, Ўліваюць ў сэрца галасы.
А скрозь калосікаў праборы, Што шчыра вецер расчасаў, Зіяюць васількоў узоры, — Мяне кратае іх краса.
Кратае, ласкаю трывожыць, Ўзбуджае мой былы задзёр… Люблю насьпелы пах я збожжа І песьняй ўзбуджаны прастор.
1924 г.