Гэта старонка не была вычытаная
*
Ў гавані шмат караблёў.
Людзі, як роі з вульлёў,
Ходзяць сюды, то туды.
Нешта гудуць правады,
Нешта лапочуць сьцягі…
Што гэта? Сумы тугі?
He!
Хваляў зьвініць прыбой,
Чуецца зык:
У бой!
Усюды сьцягі расьцьвілі:
Іх узьнялі караблі
З тым, каб
аддаць
загад —
курс:
Гельсінгфорс — Петраград!
*
Кончаны сьмех, кончаны жарты,
Кончаны песьні, ігра
Стой па мясцох, баявая варта, —
Бойкі настала пара!
Грай, гарніст, баявую трывогу!
Стырнік, ідзі к стыру!
Будзьце гатовы ўсе у дарогу —
Нельга драмаць змагару!