Перайсці да зместу

Старонка:Межы (1929).pdf/140

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэта — сон, гэта — мара салодкая,
Што так ціха, бяззычна прайшла,
Што ў крыві забурліла паводкаю
І у сэрцы адбітак знайшла.

Рад я, рад усяму перажытаму —
Непакойна-буйному, цішы…
Я вярнуся к шляху свайму бітаму,
Раскажу я пра гэтую шыр.

Раскажу я пра зыкі зурновыя,
Пра буйной весялосьці размах.
Панясу ў Беларусь песьні новыя,
Няхай іх прасьпявае сама.

Чараваўся лязгінкі я скокамі,
Ад якіх уздрыгала зямля,
Плакаў часам сьлязамі я горкімі,
Чуўшы песьні пра Шаміля.

Песьні гэтыя — помста мінуламу,
Што ўціскала і захад і ўсход.
І цяпер сэрцу кожнаму чуламу
Тых, хварэў хто за край і народ,

Надыходзяць часіны вялікія —
Ўспомніць, хто іх змаганец, герой.
І пяецца праклён — песьня дзікая,
Разьвітальная з тэю парой.

А цяпер шлях цяжкі ўжо пяройдзены,
Ўжо зьнялася з пагляду чадра!