42.
Скажы, братухна, калі параньне? Калі сьвітаці пачнець у нас? Праймчыцца ночка, і сонца ўстане, І дасьць вясельле, і дасьць пакрас?
Скажы, братухна, калі прачнуся Ад тэй навалы, ад тэй жуды, І з ветрам буйным гуляць пушчуся На сьвет, на людзі ці хоць куды?
А можа, браце, і сонца ўстала? І льлець праменьні на лес, стэпы? Ды так глыбока душа запала, Што я нявісны, што я сьляпы?