6.
Мілая, родная старонка-мацi! Моцна цябе я і шчыра люблю, — Бедныя ніўкі твае, сенажаці І нешчасьлівую долю тваю.
Горам, матуля, цяпер ты замучана, Стогнам спавіта у сець з ланцугоў, Рукі і ногі да слупа прыкручаны, — Ціха наругу ты зносіш, бяз слоў.
Толькі-ж уцешся, матуля каханая! Слуп твой патроху пачаў падгніваць, — Прыдзе к нам воля, сьвятая, чаканая, Cець з ланцугоў як пачнём разрываць.