Як надарыцца мінута,
Што ад працы адарвуся,
І жыцьцёвая атрута
Не пячэць, і прахаплюся,
Дык цябе, мой Родны краю,
Шчырай думкай аблятаю.
Ты няшчасны і убогі,
Ты бяздольны і забіты,
Ты бяз шляху, без дарогі,
Ты абдзёрты і прапіты,
Подлай здрадаю праданы,
Ты ня свой, — даўно забраны.
Меў вялікія кляйноды,
Быў і моцны і багаты, —
Задзіўляліся народы, —
А дазнаўся горкай страты.
Сохнеш, вянеш, — вокам кіну,
Аж здаецца, што загінуў…
А як сонейка устане
І прыемна усьміхнецца,
Па палетках, на кургане
І па вёсцы разьліецца,
Як паводка, — Родны краю,
Над цябе тагды ня маю!…
|