Старонка:Матчын дар (1929).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

саюзы, каб толькі бачыць Беларусь — ня мужычую, рабочую, а якуюсь іншую, буржуйна-дэмократычную. І бясслаўна загінуў Гарун. Не дзеля суду і абвінавачаньня ўспамінаем мы сёньня няшчасны лёс здольнага поэты, але адарванага ад політыкі і жыцьця старога рэволюцыянэра, а дзеля навучаньня. На абмылках мінулага вучымся мы. Няхай-жа паслужаць абмылкі жыцьця Гаруна навукай усім, ня маючым практыкі політыкам, усім тым, хто цалкам ці часткай зьбіраецца пайсьці па яго шляху“.

А. Гарун лічыў сябе рэволюцыянэрам, лічыў сябе соцыялістым. Ён, сапраўды, аддаў рэволюцыйнаму руху сваё юнацтва, але гэты удзел застаўся ў яго жыцьці толькі эпізодам. Перараджэньне нашаніўцаў пасьля рэволюцыйнага ўздыму ў лібэральную інтэлігенцыю зачапіла і А. Гаруна. Дзякуючы вялікім усілкам ён стаў чалавекам асьвечаным з немалымі ведамі ў галіне беларусазнаўства і ў галіне поэтыцкай творчасьці. Але ў галіне грамадзка-політычнай ён ня здолеў падняцца на адпаведную вышыню. Як відаць з аднаго яго лісту, ён разумеў, што сусьветная вайна была падрыхтавана капіталістымі і банкірамі, якія шукалі новых рынкаў, але прадумаць да канца клясавыя прычыны нацыянальных войнаў, нацыянальнага прыгнечаньня і зрабіць належны вывад, што задача вызваленьня беларускіх працоўных мас у сапраўднага рэволюцыянэра павінна быць коордынавана з барацьбой супроць клясавага прыгнечаньня наогул, — гэтага вываду А. Гарун ня здолеў зрабіць, і дзеля гэтага проблема вызваленьня Беларусі атрымала ў яго самамэтнае значэньне; вырашыць яе людзі, да якіх належаў А. Гарун, спадзяваліся то з дапамогай Вільгельма II, то з дапамогай улады Пілсудзкага, — гледзячы па абставінах. Да чаго вядзе гэткая політыка, мы бачылі на жыцьцёвым вопыце А. Гаруна. „Сьляпое каханьне“ і склала асяродак тэй трагедыі, якой закончылася жыцьцё аўтара „Матчынага Дару“.

Тое, што А. Гарун не разумеў ці не хацеў зразумець клясавага характару тых боек, якія адбываліся перад яго вачмі, было зьвязана з тым, што ён наогул затушоўваў значэньне клясавай структуры грамадзтва. Гэта відаць з тэй