Старонка:Матчын дар (1929).pdf/143

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Стане прад маткай сьвятой з Вострай Брамы,.
Просіць: „Прачыстая, згінуць ня дай,
Гора адкінь, ад бяды захавай!“

Ручкі заломіць, і сьлёзы цякуць…
Новыя думкі ізноў набягуць,
Жыцьце у людзях сабе выкладае.
Цяжкае жыцьце! Хаця спагадае
Маткі заступніца, пані старая,
Пан — як-бы родны… Нявесела жыць!
Час у жалобе, у маркоце бяжыць.

Хочацца сэрцайку ласкі ня той, —
Хочацца спогадзі паньне другой…
Тэкля, Аршулька, Ганулька — малжонкі,
Шлюбныя носяць на пальцах пярсьцёнкі…
Моліцца панна да ўласнай патронкі:
„Панна сьвятая, ты неба ўмалі,
Вернага друга мне ў жыцьці пашлі!“

Потым ўсьміхнецца прыгожа… Каму?
Ведама, — пэўне, яму аднаму…
Рожы цьвітуць на бялюсенькім твары.
Што-ж тут за цуд і чые-ж гэта чары?
Праўду сказаць?… — Вінаваты гусары.
Ну, хоць ня ўсе, дык прынамсі адзін
Паньне прычынай маркотных гадзін.

Статны, прыгожы, — праўдзівы жаўнер;
Гляне — як сокал! Які-ж кавалер!
Майстар на жарты які, на хіхоты;
Як удаецца ў шабунькі, ў залёты,