Гэта старонка не была вычытаная
І падумаў зноў я да хаты вярнуцца
Ды да роднай маткі к сэрцу прыгарнуцца,
Рукі цалаваці,
Сьлёзы праліваці,
Каб прыняла сына свайго — валацугу,
Каб прыпяставала, адагнала тугу,
Зелейкам паіла,
Раны пагаіла.
От ня маю сілы, ня трымаюць ногі,
Раптам занядужаў, паў каля дарогі.
Знаць — ня ўбачыць маткі,
Не дайсьці да хаткі!
|}