60.
МЯЦЕЛІЦА.
Ой, спаліце, пяруны, Майго Янку, бо дурны! Назаляе толькі мне, A каб сватацца, дык не!
Я казала, дый ня раз: „Прысылай сватоў да нас; Татка добры, ён аддасьць, У пасаг цялушку дасьць“.
А той Янка, той благі, Усё сьмяецца — „гі-гі-гі“. Да таго-ж часамі кпіць: „Ну, чаго табе карціць?“
Ой, пралійцеся дажджы, А ты, Яначка, пажджы: Учыню табе бяду, — За нікога не пайду!