Гэта старонка не была вычытаная
У другія вочкі, любы,
Не ўглядайся“.
Лугавой лялеяй дзеўча
Расквітала,
Цалавала сваю ўцеху,
Мілавала.
А няверны той удаўся
За другою, —
З млынароўнай пахаджае
Над ракою.
З млынароўнай жарты строіць
Каля млына;
А дзяўчынка сохне, вяне,
Як галіна…
Ой, з-за хмарак ясна слонца
Йшчэ узыйдзе,
Да дзяўчынкі-ж любы ўвечар
Больш ня прыйдзе.
|}