57.
АСЕНЬНІ СЬПЕУ.
Пойдзем, каханачка, двое У лес у густы, Ціхі, бо скончыў сваё панаванье: Жоўкне, галее, мураўка ў ім вяне, Чарнеюць кусты.
Пойдзем, галубка, пад дубам Прысядзем, мая. Гэнам убачым лістоў ападаньне, Шэлест іх сумны пачуем, шаптаньне, І звоны руч‘я.
Будзем адны мы на сьвеце З табою, адны Тыя, што прыйдуць у часе скананьня Беднаму лесу сказаць на жагнаньне: — „Да новай вясны!“