Гэта старонка не была вычытаная
То-ж ты аблутала душу ганебным сном,
І вось яна: гатовая магіла;
Замест жывой зямлі кладуць труну з мярцом…
То-ж ты зрабіла!
Пусьці-ж, абрыдлая, з тваіх ласкавых шпон!
Няхай памру, калі ня буду жыў я,
Абы мне споўніці сьвяты жыцьця закон,
Абы ня згінуў я!
|}