Старонка:Матчын дар (1918).pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зямля-б ад іх траслася!
Баляць бо раны Мае зноу
І кроу з іх палілася…
Пашлю тады маланкі у люд
У безшчасны той брадзіці.
Блішчэць, яскравець там і тут,
Праудзівы гнеу будзіці.
Мільены кіну пяруноу
У тых, каго Я знаю,
У тых, маю што сочуць кроу,
У тую чорну зграю.
Тагды ізноу. як колькі раз
На сьвеці ужо бывала,
Настане Твой вялікі час,
Твая засьвеціць хвала,
Малюся-ж, — дай Мне гэтых слоу!
Сцаліш Мяне, паможаш:
Гарыць душа; баліць ізноу…
Вялікі! дай, як можаш!

|}