Старонка:Матчын дар (1918).pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

З. Б-ку

Хрыстос нарадзіуся! Хрыстос нарадзіуся!
Сьпеваюць у небі Анелі:
Збавіцель для сьвету на сьвеці зьявіуся
Збавіцель, якога ні мелі!

„Хрыстос нарадзіуся!“ Каб гэтая прауда
Зьісьцілася, браце, сягоння…
Каб устала на сьвеці вялікая Прауда.
Што крыуду у цемры прагоне.

„Хрыстос нарадзіуся!“ Ці-ж мала мы чулі
Такую з нябес абецанку?
А вочы свае ледзь ад сну разамкнулі. —
Німа і ні відна паранку!

„Хрыстос нарадзіуся!“ А дзе-ж яго знакі?
Цяпер я Тамаш і ні веру.
Здаецца мне сьвет, як і быу, адзінакі,
А у ім матаванне над меру.

„Хрыстос нарадзіуся!“ Не, хіба што будзе
Яго нараджэнне. Мы знаем,
Яго дачакаюцца іншыя людзі, —
Ні мы дачакаем.