Старонка:Матчын дар (1918).pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Нізнаны госьць.


Дзіцятко малое у жыцце прыйшло.
Спытауся яго я: — А дзе-ж ты было?
Скажы мне, пісклятко, у якіх гарадох?
Скажы мне, дзіцятко, у далекіх краех?
Скажы, анелятко, ці доуга блукау?
Скажы мне, ягнятко, каго ты спаткаў?
Скажы мне, малое, ці быу ты у раю?
Скажы, залатое, ці долю сваю
У Эдэмі убачыу, спаткау, палюбіу,
Ці што, ніабачны, благога зрабіу?
Напрыкрыуся у небі? Ці сум сустрэчаў
Па іншаму жыцці, што гэтта пачау?
Скажы мне, малое! Хачу я пазнаць.
А дай, залатое, цікавасьць спагнаць.

І ціхай задумы заслона зыйшла
С спакойнаго твару, і хмарка найшла,
З блакітнінькіх вочак, што з неба прынес:
Скаціліся сьлезкі. — дзьве пэрлінкі сьлез.
Аб чым яно плачэ? аб райскіх садох?
Аб кветках праменных? анельскіх сьпявох?
Аб чыстасьці, яснасьці, сьвятасьці душ?
Тварца маестатнасьці? Дзеткі, чаму ж?
Аб чым ты заплакало? — Мне у адказ
Скаціліся новых дзьве пэрлінкі ураз.