Старонка:Матчын дар (1918).pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
∗     ∗

Хто сказау: „і я з народам“,
Хто з ім поплеч стау, як з братам,
Хто пайшоу з ім роўным ходам,
К роуным зыскам, к роуным стратам, —
С тым і я. Ніхай-жа лічэ,
Будзе трэба — хай паклічэ.
Хто ж сказау, а потым здрадзіу,
Хто пайшоу, а потым кінуу,
Хто у душы сумленне згладзіу,
У кім апошні сорам згінуу, —
Хай дрыжыць. У дзень прысуду,
У страшны дзень, я сьведчыць буду!