Думкі — дыямэнты, краскі жыцця
Песьні — вас гэтак люблю,
З вамі салодкіх гадзін забыцця
Часам і я пазнаю.
Жыцце-няволя у чужой старане,
Працы надмернай яром
Зараз зьнікаюць, бы у госьці ка мне
Вы паказаліся у дом.
Слухайце-ж, думкі: як прыйдзе мой скон.
У хатку зьляціце ка мне
Хай перадсьмертны уцішыцца стон.
Сэрцо на момант спачне.
Хай засьпеваю, як лебядзь, калі
Прыйдзе гадзіна яму,
Узьнесшыся у небо ад маці-зямлі,
Рыне у адвечную цьму;
Хай засьпеваю аб сьне залатым.
Веку людзкога радства.
Роунасьці, вольнасьці, брацтва, — аб тым
Веку красы хараства.
Можа, пачуушы прэдзгонны мой сьпеу,
Сьціхла-б на сьвеці вайна…
З радасным духам-бы я паляцеу,
У царство кахання, відна.
|