Старонка:Матчын дар (1918).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Усе з аднэй мы выйшлі нівы,
І сейбіт нас адзін кідау,
І кожан з нас той дзень шчасьлівы
У сваей душы блогаслауляу.
А вецяр быу. І хто цяжэйшы
Астауся там, куды упау,
А хто, як я, хто быу лягчэйшы,
У далекі сьвет павандравау.
Бо Сейбіт есьць другі на небе,
Што судзіць нам гады і дні, —
І ты узрос на роднай глебе,
Пусьціу глыбока карані.
Здалеу, браток, на сьвет прабіцца
Спраміж сьвірэпкі і асок!
І можам мы табой гардзіцца,
Прыгожы, слауны Каласок.
Цвіці-ж, расьці, буйней на дзіво
У сямьі прыгожых васількоу.
С тваіх зернят хачу, праудзіва,
Убачыць поле каласкоу.