Старонка:Матчын дар (1918).pdf/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

От і пляснуў Тодар у вухо
Па суседзку Тамашу,
І паустала завіруха
У карчме на кірмашу.
Кум Гілерык, сват, Пранцішкі,
Тодар, — зьвіліся у клубок…
Усе мястэчко Зацьвілішкі
Раптам зьбеглося у шынок…
Праз гадзіну дзед Ігнацы
Усіх бусайлау тых мірыу:
Ціж ні сорам гэтак, братцы?
Дзед паважна гаварыу: —
«Ну, на ліхо вам сварыцца?
«З розных верау вы — адны.
«Дзеці гэтае зямліцы,
«Краю, гэтаго сыны.
«Вера з жыццем усім даецца;
«Хто іх дау, — яму іх знаць!
«Дурэнь той, хто спадзяецца
Веры сілай паеднаць.
«Мы і так, браткі, зьневагі.
«Досіць мелі ад чужых,
«Каб спрэчацца без развагі.
«Ці ні цешым толькі іх?
«Глузу хіба-ж вы ні мелі?
«Біў чужы вас легка сьмех?
«Эх, вы, шэршні! Эх, вы, чмелі!
«Ну, ні сорам вам?.. Ні грэх?….»

|}