Старонка:Маленькі Мук.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

свае падушкі, ляжаць і мурлычуць, быццам гэта і не яны пасуду пабілі.

Тут гаспадыня пачынае Мука лаяць:

— Ты кубкі і сподкі пабіў! Ты талеркі перабіў!

А Мук гаворыць:

— Не, не я. Гэта каты пабілі.

А бабулька яму не верыць.

Вельмі невясёлым стала жыццё маленькага Мука. Каты яго не слухаюцца. Бабулька лае. Думаў-думаў маленькі Мук, што яму рабіць, і рашыў пайсці ад бабулькі.

А тут зноў няшчасце здарылася.

Быў у бабулькі ў доме адзін пакой, у які яна Муку не дазваляла хадзіць. А Муку даўно хацелася паглядзець гэты пакой. І вось адной раніцой Мук узяў і пайшоў туды. Як-жа ён здзівіўся, калі, адчыніўшы дзверы, убачыў, што ў гэтым пакоі нічога няма, апрача старога плацця і розных ваз! Узяў Мук адну самую прыгожую хрустальную вазу ў рукі, і раптам звалілася з вазы пакрышка на падлогу і пабілася.

Маленькі Мук вельмі спалохаўся, нават збялеў ад страху. Цяпер думаць не было чаго: трэба ўцякаць ад бабулькі хутчэй, пакуль яна не прышла дадому. „Толькі што-ж, — думае ён, — трэба