Перайсці да зместу

Старонка:Маладняк — Янку Купалу (1925).pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЮБІЛЯРУ

Бывае так:
і сонца карагодзіць
і пералівы птушак абвіваюць нас.
І як звычайна — дым
звычайнай хваляй бродзіць,
і сьпевам маладым
як-бы пяе вясна.

А сумнае наўкола шапаценьне,
зялёны гоман, як паднявольны шэпт.
І толькі ў горадзе у родным сутарэньні
рабочы думае ўзарваць-зьмяніці сьвет.
І ўсё-ж сумнае наўкола шапаценьне,
зялёны гоман, як паднявольны шэпт.
І ў гэтых шэптах — думкі вызваленьня —
ісьці „да сонца, зор“, як заклікаў поэт.
Але… ці варта ўспамінаць —
мінулае і сёньня я угледжу…
Эх, вясна, крывавая вясна…
Церпіш, родная мая ты, Белавежа…