Перайсці да зместу

Старонка:Маладняк — Янку Купалу (1925).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Вам у спадчыне ад роду
Засталіса песьні,
Каб быць вашай асалодай
У жыцьця прадвесьні.

Каб вы пелі, ня сьціхалі
Ў радасьці і ў горы,
Гаманілі нібы хвалі
У бурлівым моры.

Каб шоў гоман няспыняны
Ад поля да поля
І людзей, яшчэ скаваных,
Заклікаў на волю.